Логіка як сродак перамогі

 

Працягваецца цыкл інтэлектуальных гульняў у Студэнцкім гарадку БДУ. Трэцяй і апошняй магчымасцю прадэманстраваць свае ўнікальныя веды стаў “Мазгавы штурм”, які ўжо па традыцыі прайшоў у інтэрнаце №7. Гульня ўключала ў сабе не толькі пытанні кшталту “Што? Дзе? Калі?”, але і заданні з малюнкамі і музыкай.

“Мазгавы штурм” адрозніваецца ад сваіх “субратаў” не толькі тым, што мае музычны і візуальны тур: ён больш разлічаны на логіку і агульную эрудыцыю. Аднак гэта зусім не азначае, што ён прасцей, чым тая ж “Што? Дзе? Калі?”, але ўсё ж такі гэтая гульня больш сучасная і дынамічная, у “Мазгавым штурме” адрыў не значыць перамогу, усё змяняецца вельмі хутка, а таму інтрыгі і адрэналіну вельмі  шмат.

Так было і ў дзень нашай гульні. Канешне, спачатку ўсё было, можна сказаць, па стандарце – дзевяць каманд, тое ж месца правядзення – але далей можна было заўважыць перамены: па-першае, Дзмітрый Штукацер, новы вядучы і вопытны трэнер інтэлектуальнага клуба БДУ, па-другое, састаў каманд і, безумоўна, іх назвы – яшчэ больш крэатыву і арыгінальнасці. А далей  і сама гульня: фаварыты, пераможцы мінулага этапу паспрачаліся з тымі, хто некалькі дзён таму апынуўся за бортам прызёраў.

Пачалася барацьба з размінкавага па назве, але няпростага па пытаннях этапу. Дзесяць заданняў, якія абудзілі мазгі і сапраўды дапамаглі ўвайсці ў гульню. І калі ты ўжо звыкся з такім фарматам, то далей было першае з самых нечаканых выпрабаванняў – музыка. Тут не ведаеш, што ад цябе патрабуюць: веды класічных кампазітараў ці песні сучасных музыкаў. “Мазгавы штурм” – гульня адносна новая, а таму яна вельмі ўдала сканцэнтравала ў сабе два вышэй названых паняцці: была і класіка, і папулярная музыка. Гэты этап змяніў і турнірную табліцу: у лідарах апынуліся каманды, якія раней там не мільгалі.

Апошні этап – малюнкі. Тут адбылася асноўная барацьба, некаторыя удзелнiкi каманд нават усталі са сваіх месцаў, каб дакладна ўбачыць неабходнае. Гэты тур аб’яднаў усё: і дзіцячае фота Ксеніі Сабчак, і абрэзаны лэйбл кампаніі “Савушкін”. Каманды ўжо даўно былі “ў азарце”, а таму нярэдка чуліся ці гучныя і радасныя галасы, ці, наадварот, уздыхі расчаравання.

Вішанькай, але не вельмі салодкай, на торце нашага конкурсу стаў “аўкцыён”, дзе каманды павінны былі ахвяраваць часткай балаў: а потым ці пан, ці прапаў. Правільны адказ дала толькі адна каманда, таму многія панеслі страты.

Мінімальны разрыў паміж тройкай лідараў – яшчэ адна традыцыя цяперашняга цыклу гульняў. На гэты раз пераможцам з маленькім адрывам стала каманда першага інтэрната “Белы хрэн у канапляным полі”: хлопцы і дзяўчаты перамаглі нават самыя вопытныя “дружыны”. Дарэчы, назва звязаная з пытаннем з мінулай “Што? Дзе?  Калі?”: каманда вырашыла, што такое імя поўнасцю адлюстроўвае іх сутнасць. А мы скажам, што іх назва суадносілася і з нашай гульнёй: такая ж нестандартная і цікавая.

Дзмітрый Сяліцкі

 

 

 

Новости

  • 05.10

    «Цягнi мачанку, мацi, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы!», — такими задорными словами ведущие открыли «Кулинарный конкурс-2017», который по традиции прошел в общежитии №7 БГУ.

Анонсы

    Записей не найдено.

Фото

Видео

Мы в сетях

  • twitter
  • fb
  • vk